ГАЛЕРЭЯ АБРАДНАГА РУЧНІКА

БЕЛЬСКІ ПАВЕТ | ГАЙНАЎСКІ ПАВЕТ | МУЗЕІ



Інвентарызацыя ручнікоў на тэрыторыі гміны Бельск Падляшскі вялася Фондам цягам некалькіх месяцаў. Сябры арганізацыі наведалі больш дзесятка мясцовасцяў.

Дзякуючы прыхільнасці жыхароў гміны ўдалося інвентарызаваць звыш 400 ручнікоў. Інвентарныя працы праходзілі як у прыватных дамах, так і ў грамадскіх установах – у прыхадскіх царквах, школах, вясковых клубах. Вялікае зацікаўленне тэмай спрычынілася да таго, што тэрыторыя даследаванняў пашырылася на іншыя гміны Бельскага і Гайнаўскага паветаў. Тут знойдзеце базу дадзеных народных ручнікоў. Крытэрам класіфікацыі з’яўляецца месца яго адшукання. Інфармацыя пра месца і час стварэння упісана пад фотаздымкамі. Запрашаем у галерэю і заахвочваем дзяліцца з намі Вашымі скарбамі, каб база была больш поўнай.

© Jerzy Sołub 2011r.